Студенты и преподаватели факультета приняли участие в республиканском диктанте , посвящённому Дню народного единства

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 5.00 [1 Голос]

c5K1om8UBdw   Рэспубліканская дыктоўка адбылася напярэдадні Дня народнага адзінства і прымеркавана менавіта да гэтага свята. Удзельнікам дыктоўкі стаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. Тэкст пад назвай «Дзень народнага адзінства» напісалі людзі па ўсёй краіне, яны далучыліся да відэа-трансляцыі на YouTube! Прадыктаваў яго старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

   Дыктоўку ў Купалаўскім універсітэце напісалі на ўсіх факультэтах, а таксама ў каледжах нашага ўніверсітэта. Праверыць сябе мог любы жадаючы. Як расказаў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько, удзел у дыктоўцы прынялі звыш пяцісот Купалаўцаў.

– Наш універсітэт актыўна далучаецца да акцый і мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, а таксама выступае іх арганізатарам. Напрыклад, у лютым Купалаўцы далучаюцца да вялікага шэрагу ўніверсітэцкіх актыўнасцяў, прымеркаваных да Дня роднай мовы. І мы ўсе з вялікай радасцю і жаданнем напісалі дыктоўку, якая прысвечана Дню народнага адзінства, – расказаў Мікалай Грынько.

   Гэтая дыктоўка запусціць цэлую серыю мерапрыемстваў, якія будуць аб'яднаны ў Тыдзень беларускай мовы. Напрыклад, будуць арганізаваныя тэматычныя кніжныя выстаўкі, анлайн-чэлендж «Льецца мова», акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» і шмат іншага!

   Сярод тых, хто далучыўся да напісання дыктоўкі былі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў, і выкладчыкі, і студэнты. Усе яны тонка адчуваюць асноўны пасыл дадзенага мерапрыемства. Так, студэнтка філалагічнага факультэта Вольга Навіцкая адзначыла, што 17 верасня 1939 года назаўседы ўвайшло ў гісторыю і мае сакральнае значанне для беларусаў.

 aBQUMSHom0w   TA2v8wnfzt8

Контакты

230003, г. Гродно, ул. Захарова, 32

Тел.: +375 (152) 45-02-66, факс: +375 (152) 45-02-66

E-mail: d2076@grsu.by

Местонахождение